Беларускамоўны чацвер 28 верасня вучні 11 “А” класа правялі ў школьнай бібліятэцы. Рабяты разгледзелі кнігі з выставы “Смак роднай мовы”, супрацоўнік бібліятэкі расказала пра выданні для юнацтва і моладзі сучасных беларускіх аўтараў.
Былі прадстаўлены аповесці розных жанраў – дэтэктывы і рамантычныя творы, кнігі пра каханне і падлеткавае асяроддзе, пра школу і “тусоўку”. Юнакі і дзяўчаты падзяліліся сваімі ўражаннямі пра прачытаныя творы, зрабілі свой рэйтынг любімых кніг.
Адным словам, чытаць – гэта сучасна, актуальна і модна!
Класны кіраўнік 11 “А” класа Трафімава Марына Аляксандраўна