Падчас падарожжа па краіне роднай мовы, якое адбылося 17.02.2024, удзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі розныя заданні, такія як загадкі, шарады, рэбусы, крыжаванкі, анаграмы, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай, роднай і старажытнай мове бацькоў.
Чытачам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у слоўнікавым лабірынце. Не абыйшлося і без цікавых тэматычных беларускіх прымавак.
Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю — дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.