Тыдзень беларускай мовы і літаратры

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.Нам у спадчыну засталася ўнікальнаямова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

З 26.02.2024 па 02.03.2024 года ў дзяржаўнай установе “Сярэдняя школа №39 г.Магілёва” быў праведзены тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да культурных традыцый беларускага народа.

Да адкрыцця тыдня роднай мовы была арганізавана выстава сценгазет. У школьных калідорах гучала музыка на беларускай мове сучаснага калектыва”Дразды”, трансліраваліся відэаролікі пра Беларусь. Кухарэнка І.І. разам з вучнямі 6-х класаў правяла віктарыну”Загадкавы свет беларусаў”. На ўваходзе ўсіх настаўнікаў сустракалі дзеці і падаравалі кожнаму паштоўку з пажаданнем добрага настрою.

У аўторак 27 лютага ўсіх чакала адкрытая акцыя ”Чытаем вершы пра родную мову”. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у гэтай акцыі. 6-я класы былі запрошаны ў музей дзяржаўнай установы адукацыі”Беларуская хатка”, дзе разам з Іннай Ільінічнай акунуліся ў далёкі свет беларусаў, іх звычаяў і традыцый.

28 лютага Парашкова Л.У. правяла ў 6”Г”класе адкрытае мерапрыемства ”Будзем беларусамі”, у ходзе якога дзеці паказвалі свае веды, развівалі творчыя здольнасці, вандравалі па роднай краіне. Гэта мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Яшчэ ў гэты дзень усе жадаючыя разам з настаўнікамі паўдзельнічалі ў флэшмобе ”З рук у рукі”. Гэта мерапрыемства дапамагала спасцігнуць вопыт нашых продкаў.

Асабліва гасцінным на гэтым тыдні выдаўся чацвер. З самага ранку ў школьных кабінетах і калідорах у адзіны дзень маўлення  старэйшыя вучні бралі інтэрв’ю ў адміністрацыі, настаўнікаў, задавалі ім актуальнае пытанне ”Што для вас родная мова?”. У кожнага былі свае адказы… У гэты ж дзень настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Даргевіч А.У. і Ларыёнава Г.В. правялі святочнае мерапрыемства ў 7-х класах ”Ці ведаеш ты сваю мову?”, у ходзе якога вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці. Кожны клас павінен быў запоўніць карту, расшыфраваць рэбусы, дакрануцца да багацця роднага слова, залацінак беларускай мовы, тым самым папоўніць свой слоўнікавы запас.

Не пакінулі без увагі і юбіляраў. Быў праведзены конкурс творчых пісьмовых работ, прысвечаных творчасці А.Куляшова і В.Быкава.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.

Прадметны тыдзень  – гэта цікава! Прадметны тыдзень – гэта магчымасць праявіць сябе! Прадметны тыдзень – гэта новыя сустрэчы і знаёмствы!

Самае цікае чакала ўсіх наперадзе. Своеасаблівым фіналам стаў літаратурна-музычны кактэйль. Дзіва, цуд, адкрыццё, асалода… 2 сакавіка ў актавай зале адбылося ўрачыстае завяршэнне тыдня беларускай мовы і літаратуры. У гэты вясенні дзень была прапанавана насычаная праграма. Марафон ”Мова родная – мова модная”. Вучань 8”В” класа Валавод Ілья выконваў песні на беларускай мове. Далей юнакі і дзяўчаты прадставілі нашай увазе паказ адзення ў традыцыйным стылі ”Будзь у трэндзе”. Да іх далучыліся не толькі іншыя вучні, але і настаўнікі. Прайшла гульня ”Гучы, родная мова!”, у ходзе якой былі зададзены пытанні, а самыя дасведчаныя за правільны адказ атрымалі салодкі падарунак.

Ніхто не астаўся без увагі, а самыя актыўныя ўдзельнікі і пераможцы былі ўзнагароджаны сертыфікатамі. Усіх нас аб’ядноўвала шчырасць, неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы…

Мова…

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

І ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

І думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Анатоль Грачанікаў

Кіраўнік  НМА А.У. Даргевіч

Обсуждение закрыто.