Пра мову цікава

Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

У чацвер, 7 сакавіка, вучні 5 “А” класа прымалі ўдзел у моўным турніры  “Якія знаёмыя назвы і словы”.  На беларускай мове гучалі вершы і выказванні вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра мову.  Вучні разгадвалі крыжаванкі і рэбусы, якія тэматычна былі звязаны з мовай, культурай, гісторыяй нашай краіны.

Асабліва цікавай для вучняў была магчымасць папрацаваць у якасці перакладчыкаў, а таксама паспрабаваць вызначыць лексічнае значэнне  слоў. Мерапрыемства садзейнічала актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, а таксама развіццю маўленчай культуры вучняў.

Класны кіраўнік Мацюліна  Святлана Віктараўна

Обсуждение закрыто.