Экскурсія ў школьны музей

У чарговы беларускамоўны чацвер 14 сакавіка вучні 5”Б” класа  наведалі школьны  музей “Беларуская хатка”. Вырабы з дрэва, ганчарны посуд, ткацкія вырабы, вышыўкі, лялькі – усё гэта, здаецца, бачылася і не раз у другіх музеях. Але наколькі мнагагранны народны талент беларусаў! У гэтым музеі што ні рэч, то асаблівая гісторыя. Напрыклад, продак сучаснага міксера  вучні тут убачылі ўвогуле ўпершыню.

Загадчык музея Гарбузава Наталля Францаўна пазнаёміла вучняў з інтэр’ерам беларускай хаты, рассказала аб стварэнні беларускай лялькі, прызначэнні кожнай у жыцці нашых продкаў.

Правядзенне такіх экскурсій не толькі спрыяе захаванню памяці аб традыцыях жыцця і побыту нашых прадзедаў, але з’яўляецца эфектыўным сродкам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання вучняў.  

 

Обсуждение закрыто.