Калі гаворка заходзіць пра ўжыванне беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці, на памяць прыходзяць радкі з верша М.Мятліцкага «Не проста ў словы я гуляю — на мове роднай размаўляю…». 18 красавіка ў 4 «В» класе прайшла гульня «Мая родная мова — беларуская». Пад час гэтага мерапрыемства вучні не толькі размаўлялі па-беларуску, але і складалі пазлы, беларускія прыказкі і прымаўкі, тлумачылі фразеалагізмы, шыфроўкі.
Упэўнена, што такія мерапрыемствы патрэбны вучням, бо «ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына» — наша родная беларуская мова. А мы павінны яе ведаць і паважаць.
Класны кіраўнік 4 “В” класа Савіцкая Жанна Аляксандраўна