Размаўляй са мной па-беларуску

Для вучняў 3 “Б” класа 16 мая прайшоў дзень беларускай мовы. На працягу дня вучні  ўдзельнічалі ў гульні «Размаўляй са мной па-беларуску». Рабяты з задавальненнем уключыліся ў гульнявы працэс.

У час гульні дзеці ўспаміналі назвы адзення на беларускай мове, прыгадалі творы пісьменнікаў пра родны край, папрацавалі перакладчыкамі.

Вучні мелі магчымасць далучыцца да асаблівасцей беларускай культуры, традыцый і гісторыі. А таксама прыгадаць  сучасныя падзеі сваёй краіны. Гульня для іх аказалася не толькі займальнай, але і пазнавальнай.

                  Класны кіраўнік Шылава Алена Пятроўна

Обсуждение закрыто.