23 мая ў 3″В» класе прайшла конкурсная праграма «Квітней, мая родная мова!»
У ходзе мерапрыемства дзеці разгадвалі крыжаванку, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, пазнаёміліся з новымі словамі, а таксама пісалі міні-сачыненне.
Вучні паказалі не толькі добрыя веды, кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку, але і любоў, і павагу да роднай мовы.
Класны кіраўнік Прохарава Любоў Сяргееўна