У 3 «Г» класе адбылося пазакласнае мерапрыемства «З любоўю да роднай мовы».
На працягу гадзіны дзеці чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, збіралі прыказкі, прымаўкі, разгадвалі рэбусы, а таксама знаёміліся з новымі словамі.
Вучні працавалі актыўна, з задавальненнем.
Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў пра беларускую мову, выклікала цікавасць да вывучэння мовы беларускага народа, яго культуры.
Класны кіраўнік: Баніна А. С.