Фізкультхвілінкі па-беларуску

Кожны настаўнік ведае, што найбольш спрыяльным часам для правядзення фізкультхвілінкі на ўроку лічыцца пераход паміж этапамі работы, калі трэба пераключыць увагу вучняў з аднаго віду дзейнасці на другі і папярэдзіць стому, зняць напружанне. 12 верасня ў межах дня беларускага маўлення ў 1 “А” класе прайшла акцыя “Фізкульхвілінка па-беларуску”. З вялікім задавальненнем першакласнікі выконвалі розныя рухі пад беларускую музыку. Прыемна было чуць фізкультхвілінкі па-беларуску, пасля якіх вучні актыўна ўключаліся ў далейшую работу на ўроку.    

Обсуждение закрыто.