Маё любімае беларускае слова

Знічка, багоўка, сунічка, світанне, заранка… У нашай роднай мове шмат прыгожых слоў. Сваё любімае слова ў беларускамоўны чацвер 19 верасня ўспомнілі вучні 1 “В” і 1 “Г” класаў у час акцыі “Маё любімае слова па-беларуску”.

Вучні 1 “В” класа любімае слова намалявалі на сардэчках. І большасць з іх аддала перавагу такому важнаму для кожнага з нас слову – слову “МІР”. А яшчэ першакласнікі любяць словы Радзіма і Беларусь.

 У 1 “Г” класе ў гэты дзень маленькія школьнікі гаварылі пра радасць, пяшчоту, матулю, каханне. Яны ўспомнілі яшчэ многа-многа адметных беларускіх слоў, значна папоўніўшы свой слоўнікавы запас.   

Обсуждение закрыто.