Беларусы – багатыя людзі, шмат чаго ёсць у іх нацыянальнай скарбонцы, якая збіралася стагоддзямі.
У гэтым пераканаліся вучні 2 “Б” класа ў час гульні “Беларуская скарбонка”. Вучні адказвалі на бліц-пытанні, адгадвалі крыжаванкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Асабліва спадабалася вучням заданне “Апрані ляльку”: трэба было апрануць ляльку, выбраўшы беларускія назвы мужчынскага і жаночага адзення. Нялёгка аказалася для дзяцей разабрацца з беларускімі стравамі. Але справіліся яны і з гэтым. Бо на партах у іх была памочніца – кніга “Беларусь – наша Радзіма”, атрыманая ў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.