Самы любімы дзіцячы занятак? Безумоўна, гэта гульня. У сённяшняга дзіцяці цацак сотні, але так было не заўсёды. 3 кастрычніка вучні 2 “Г” класа даведаліся, як гулялі дзеці раней, якія былі ў іх цацкі.
Беларуская народная цацка – гэта не проста забаўка, сродак развіцця і навучання, цацка – гэта культурны аб’ект. Па цацках, з якімі гуляюць дзеці, можна меркаваць аб стане культуры грамадства.
У ходзе гутаркі вучні з вялікай цікавасцю слухалі пра стварэнне цацак нашых бабуль. Даведаўшыся, з чаго вырабляюцца цацкі, з ахвотай размалёўвалі іх. Праводзілася гульня “ Апрані ляльку”: трэба было апрануць ляльку, назваўшы беларускія назвы мужчынскага і жаночага адзення. Дзецям было вельмі цікава патрымаць у руках ляльку у нацыянальным убранні.