За вокнамі кастрычнік. Надвор’е ўжо не радуе цяплом і сонечнымі дзянькамі. Усё часцей здараюцца дні, калі за вокнамі накрапвае надакучлівы восеньскі дожджык. У гэты час неяк не надта хочацца лішні раз выходзіць з дома, нават дзеля таго, каб наведаць нейкія цікавыя мясціны.
А вось вучні 3 “А” і “Б” класаў 10 кастрычніка здзейснілі займальнае падарожжа. Ды не адны, а з сябрамі – Васільком і Васілінкай. Дзеці наведалі знакамітыя беларускія замкі і паслухалі цікавы аповед сваіх гасцей. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра загадкі Мірскага замка, захапіліся раскошай палаца ў Косава, а таксама пачулі пра знакаміты прывід Нясвіжа –Барбару Радзівіл.
Ну а цяпер толькі засталося дачакацца цёплых дзянькоў, і можна выпраўляцца ў сапраўднае падарожжа па роднай Беларусі.