Кнігадрукаванне на Беларусі

Вы любіце чытаць? Вучні 3 “Г” класа вельмі любяць. А калі ж на Беларусі з’явіліся першыя кнігі, даступныя для масавага чытача? 

У чарговы беларускамоўны чацвер дзеці даведаліся, на чым і як пісалі  нашы продкі, паслухалі пра беларускія летапісы. Падчас падарожжа ў часе вучні пачулі, калі ў нашай краіне з’явілася папера і быў зроблены  першы друкарскі станок. Удзельнікі мерапрыемства прыгадалі імёны і справы нашых славутых землякоў: Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Спірыдона Собаля. 

Напрыканцы мерапрыемства дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па гарадах, якія ў свой час прымалі свята – Дзень белерускага пісьменства і друку.  

Обсуждение закрыто.