Віктарына “Мая Беларусь”

Не так лёгка знайсці чалавека, які не любіць падарожнічаць. Мы з задавальненнем наведваем іншыя краіны, знаёмімся з культурай і побытам розных краін. Але ж “Ўсе шляхі прыводзяць не да Рыма,  А да родных вербаў і бяроз…”, як сказаў Уладзімір Караткевіч. І найперш трэба вывучаць і ведаць сваё, роднае.

24 кастрычніка ў 4 «А» і 4 «Б» класах праводзілася віктарына «Мая Беларусь». Вучні адгадвалі загадкі, рэбусы, узгадвалі традыцыі беларускага народа, складалі крыжаванкі і завочна вандравалі па самых розных куточках краіны. Яшчэ раз вучні упэўніліся,што наша Радзіма самая прыгожая, самая лепшая, а наша мова – самая мілагучная.. Дзеці з вялікім задавальненнем прымалі удзел у віктарыне.

Обсуждение закрыто.