Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць у душы гонар за сваю Радзіму.
14 лістапада вучні 4 «В» і 4 «Г» класаў пагарталі ўяўныя старонкі вуснага часопіса «Прыгажэйшая на свеце беларуская зямля».
Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, размаўлялі пра прыгажосць роднага краю. А потым калектыўна стварылі мастацкую карціну.