Віктарына “Пазнай твор па першым радку”

Пачуўшы словы “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, многія людзі адразу ўспомняць, што гэта радкі Якуба Коласа. Ведаюць гэта ўжо і шасцікласнікі. А якія яшчэ творы могуць пазнаць вучні па адным радку?

5 снежня вучні 6 “А” і “Б” класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Пазнай твор па першым радку”. Удзельнікі адказвалі на бліц-пытанні, разгадвалі крыжаванкі і шарады, угадвалі сімвалічны сэнс элементаў традыцыйнага беларускага арнаменту. Як высветлілася, лепш за ўсё пазнаюцца радкі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Добра помняць дзеці трагічнае апавяданне Васіля Быкава “Васількі”.

А наперадзе некалькі школьных гадоў, знаёмства са шматлікімі творамі беларускіх аўтараў. І многія творы яшчэ запомняцца і пакінуць свой глыбокі след у душах юных беларусаў.   

Обсуждение закрыто.