19 снежня вучні 7 “А” класа праверылі свае веды па беларускай мове. Удзельнікамі віктарыны “Знаўцы беларускай мовы” сталі самыя кемлівыя і дасведчаныя вучні. А выявіў іх адборачны тур, у якім трэба было хутка адказаць на шматлікія пытанні. Пераможцы сабралі свае каманды і прынялі ўдзел у гульні.
Дзецям былі прапанаваны пытанні па пяці раздзелах: “Часціны мовы”, “Сказ”, “Загадкі”, “Разумнікі і Разумніцы”, “Раз слаўцо, два слаўцо”. Усе пытанні адрозніваліся ступенню складанасці, за адказы можна было атрымаць 10, 20, 30, 40, 50 балаў. Для таго каб адказаць правільна, трэба было добра ведаць школьную праграму па беларускай мове.
Не засталіся без увагі і балельшчыкі. Яны маглі прынесці балы выбранай камандзе, адказаўшы на пытанні на веданне слоў, што прыйшлі да нас з розных моў.