Багатая беларуская зямля на таленты. Мноства славутых людзей дала яна свету. Кагосьці мы памятаем, а чыесьці імены сталі адкрыццём для сямікласнікаў.
9 студзеня вучні 7 “Г” класа паўдзельнічалі ў віктарыне “Славутыя людзі зямлі беларускай” і ўспомнілі добра вядомых нам ды і ўсяму свету Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Яўхіма Карскага, Максіма Багдановіча. Са здзіўленнем дзеці даведаліся, што зямля беларуская нарадзіла аўтара першай еўрапейскай канстытуцыі Льва Сапегу і нацыянальнага героя Чылі Ігнація Дамейку. А вось Уладзімір Мулявін, разам з якім увесь свет спяваў па-беларуску, па нацыянальнасці быў рускім, нарадзіўся ён у Маскве.
Многія пакаленні беларусаў шчыра і аддана працавалі на карысць Беларусі, праслаўляючы сябе і родную краіну. Наступныя пакаленні не павінны забывацца пра славутых людзей Бацькаўшчыны, жыццё і дзейнасць іх павінны быць арыенцірам для маладога пакалення.