23 студзеня вучні 8 “В” і 8 “Г” класаў сышліся ў інтэлектуальным спаборніцтве “Свая гульня”.
У адборачным туры вучням патрэбна было адказаць на 20 пытанняў па гісторыі, культуры, літаратуры і спорце Беларусі. Шасцёрка лепшых прыняла ўдзел у самой гульні. Дзецям былі прапанаваны пытанні па 6 раздзелах: “Радзіма”, “Беларуская мова. Пераклад”, “Беларускія святы”, “Беларускі фальклор” і “Беларускія інструменты”. Вучні нямала ведаюць пра сваю радзіму, хутка перакладаюць словы і выразы на беларускую мову. А вось пытанні па беларускім фальклоры і народных святах выклікалі ва ўдзельнікаў некаторыя цяжкасці. З музычнымі інструментамі беларусаў удзельнікі не справіліся зусім.
Напрыканцы мерапрыемства прагучалі пажаданні вучням не спыняцца ў вывучэнні роднай культуры і матчынай мовы.