Моўны турнір “Сябруем з родным словам”

Здаецца, зусім нядаўна верасень шумеў звонкімі галасамі школьнікаў, шалясцеў жоўтай лістотай пад нагамі, радаваў і палохаў зусім не восеньскім цяплом. А вось ужо і студзень мінуў. Усё бліжэй пара выпускных экзаменаў, усё больш непакояцца настаўнікі і бацькі. Падрыхтоўка да гэтых няпростых іспытаў ідзе поўным ходам нават і ў пазаўрочны час.

30 студзеня для вучняў 9 “А” і 9 “Б” класаў прайшоў моўны турнір “Сябруем з родным словам”. Вучні і пагулялі, і некаторыя правілы, што спатрэбяцца на экзамене, паўтарылі. Яшчэ адна цаглінка ў справу падрыхтоўкі да пераказу па беларускай мове пакладзена.  

Обсуждение закрыто.