Інтэлектуальная гульня “Ведай роднае слова”

Вучаць у школе замежныя мовы,

Кожная мова гучыць адмыслова.

Вы паглядзіце – у краіне любой

Ёсць да айчыннага слова любоў.

Шчыра гаворыць француз па-французску,

Рускі прасветлена мовіць па-руску.

 

Піша ад сэрца па-польску паляк.

Як мы да роднае ставімся? Як?

О, загучы, як Радзімы аснова,

Ты, беларуская слынная мова!

 

6 лютага беларуская мова гучала ў час інтэлектуальнай гульні “Ведай  роднае слова”, удзельнікамі якой сталі вучні 9 “В” і “Г” класаў. Дзеці звярнуліся да творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча. Удзельнікі ўспомнілі радкі з твораў і крылатыя выразы слынных майстроў беларускага слова, паспрабавалі сябе ў ролі пісьменнікаў, перакладчыкаў і карэктараў.     

  

Обсуждение закрыто.