13 лютага вучні 10 “А” і 10 “Б” класаў прынялі ўдзел у гульні “Славутыя класікі”. Удзельнікі не толькі падагульнялі, пашыралі і сістэматызавалі свае веды пра славутых беларускіх пісьменнікаў, але і развівалі ўменне лагічна мысліць, рабіць параўнанні, вывады, падагульненні, трэніравалі памяць, вобразнае мысленне, кемлівасць, знаходлівасць. Арганізатарам мерапрыемства хацелася абудзіць у падлеткаў пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці, цікавасць да літаратуры, культурнай спадчыны, любоў да роднай зямлі. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра творчасць і жыццё Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Максіма Танка.