Рухомыя перапынкі “Беларускія народныя гульні”

Дзеці любяць гуляць, і так было заўсёды. Толькі забавы, безумоўна, з цягам часу мяняюцца.

27 лютага першакласнікі нашай школы ў час рухомых перапынкаў пазнаёміліся з некаторымі беларускімі народнымі гульнямі. На кожным перапынку гульня была новая. Спачатку дзеці пагулялі ў “Шэрага ката”, потым – у “Бярозку”. Ну а на апошнім перапынку маленькія вучні дружна пусціліся ў скокі пад беларускія песні. Танцавалі хто як мог, але ўсе ад душы!     

Обсуждение закрыто.