Флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам”

6 сакавіка ў 2 “В” класе быў арганізаваны флэш-батл  “Хуткамоўкі. Чытаем разам”.

Беларускі фальклор багаты і разнастайны. Для развіцця маўлення і дыкцыі прыдумалі вясёлыя хуткамоўкі. Гэтыя маленькія творы дапамагаюць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, спрыяюць выхаванню павагі да свайго народа. На мерапрыемстве вучні прыдумвалі хуткамоўкі самі і чыталі гатовыя. Вучні выдатна правялі час, патрэніраваліся ў вымаўленні, вучыліся складаць хуткамоўкі самі. 

 

Обсуждение закрыто.