Няма, напэўна, зараз таго чалавека, які ніколі ў сваім жыцці не спрабаваў адгадаць загадку.
У мiнулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей. У побыце дарэвалюцыйнага сялянства загадка займала важнае месца. Доўгiмi зiмовымi вечарамi моладзь i старэйшыя людзi, сабраўшыся ў якой-небудзь хаце, арганiзоўвалi займальныя спаборнiцтвы загадачнiкаў. Яна пашырала кругагляд чалавека, развiвала яго фантазiю, кемлiвасць, назiральнасць, трэнiравала памяць, прывучала да развагi, аналiзу. Раскрьшцё затоенага сэнсу загадкi было працэсам, якi нёс вялiкую выхаваўчую ролю: у чалавека складвалiся, замацоўвалiся i паглыблялiся пэўныя веды аб навакольным свеце.
Цяпер гэты старажытны жанр страцiў сваю сур’ёзную актыўна-грамадскую функцыю i стаў сродкам забавы i пацехi – творчасцю дзяцей i для дзяцей. Вось і вучні трэціх класаў нашай школы 13 сакавіка ўспомнілі пра гэты жанр, прыняўшы ўдзел у конкурсе “Загадкі з роднай хаткі”. Дзеці разгадвалі загадкі, спрабавалі скласці іх самастойна. Звярнуліся ўдзельнікі мерапрыемства і да яшчэ аднаго свайго любімага жанру – хуткамовак, а таксама паспаборнічалі ў спрыце і хуткасці, пазнаёміўшыся з некаторымі народнымі беларускімі гульнямі.