“Сучасныя музычныя кампазіцыі на беларускай мове” – пад такой назвай было арганізавана літаратурна-музычнае мерапрыемства для вучняў чацвёртых класаў, якое прайшло 20 сакавіка.
З вялікім задавальненнем дзеці дэманстравалі свае поспехі ў вывучэнні беларускай мовы: чыталі вершы беларускіх аўтараў, спявалі песні, праслаўляючы сваю краіну і родную мову, выконвалі беларускія танцы, гулялі ў народныя гульні. Асабліва цікава было паслухаць вучням, як гучаць на беларускай мове папулярныя рускія і замежныя песні. А танцы найлепш ўдаліся пад песні гурта “Дразды”.