Казкі знаёмыя кожнаму з нас з дзяцінства. Цяжка знайсці чалавека, які б ніколі не чытаў і не слухаў іх. Казка – гэта радасць, цуд, чараўніцтва, вера ў абавязковую перамогу дабра над злом, гэта тое, што робіць наша жыццё крыху лягчэйшым.
Трэцяга красавіка пяцікласнікі прынялі ўдзел у віктарыне “Па старонках беларускіх народных казак”. Дзеці ўспомнілі свае любімыя беларускія казкі і іх герояў, а таксама паспрабавалі стварыць ўласныя казкі, прысвечаныя роднай Беларусі.