Вусны часопіс “Жывёльны свет Беларусі”

Большасць сённяшніх беларускіх школьнікаў жыве ў гарадах і з цяжкасцю ўяўляе, якія жывёлы і птушкі насяляюць беларускія лясы, што можна ўбачыць у час прагулкі па палях. Дзясятага  красавіка вучні 6-ых класаў пагарталі старонкі вуснага часопіса “Жывёльны свет Беларусі”, пазнаёміліся бліжэй з дзівоснымі насельнікамі нашай краіны, пераканаліся ў багацці і разнастайнасці мясцовай фаўны. На яркіх каляровых фотаздымках дзецям былі прадстаўлены выявы звяроў, птушак, паўзуноў, кузурак, рыб, некаторых відаў амфібій, якія насяляюць нашы лясы, лугі, балоты, рэкі і азёры. Кароткія, але ёмістыя тэксты з рубрыкі «А ці ведаеш ты, што…» пашырылі і дэталізавалі школьныя веды з жыцця жывёл.

Обсуждение закрыто.