9 клас
- Выпішыце словы, якія з’яўляюцца прыкладамі фанетычных асаблівасцей беларускай літарартурнай мовы ў параўнанні з рускай
Квецень, конскі, столік, вазон, купіна, судзейскі, лодка, одум, оперны, збожжа, посуд, істота, на небе, акцёрскі, малпа, вішняк, ветразь, шаўковы, воблака.
- Спішыце і пастаўце націск у словах
Відарыс, генезіс, запыт, ракушка, параліч, прыяцель, клюшня, дыхальны, газіраваны, аер.
- Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінтаксічнай роляй у сказах
а) Вучні былі на сёмым небе ад шчасця. 1) азначэнне
б) Неба дзень пры дні было зацянута хмарамі. 2) акалічнасць
в) За рэчкай было поле як ахапіць вокам. 3) дапаўненне
г) У Язэпа крыху адлягло ад сэрца. 4) дзейнік
5) выказнік
- Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і колькасцю прыставак і суфіксаў у іх.
А. Назаўжды. 1) Няма прыставак, два суфіксы;
Б. Назалянне. 2) дзве прыстаўкі, тры суфіксы;
В. Назапасіць. 3) адна прыстаўка, няма суфіксаў;
Г. Назагінаць. 4) адна прыстаўка, два суфіксы;
5) дзве прыстаўкі, два суфіксы.
- Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.
Маленький перепелёнок, сломанная прялка, женили на нелюбимой, читать про себя, быстрее всех, в трёх километрах от нас.
- Адзначце нумары слоў, якія пішуцца разам.
- Не…давяраць людзям
- Не…дапісаны радок
- Не…засеянае жытам поле
- Мне не…здаровіцца
- Ня…выказаныя словы
- Не…асушанае балота
- Не…напісанае мною пісьмо
- Карціна не…намалявана
- Не…куплены, а зроблены сваімі рукамі падарунак
- Бабуля пачала не…дабачваць
- Запішыце лічбы словамі
Праехаць каля 600 кіламетраў; працаваць з 4 вучнямі; нарадзіўся ў 2004 годзе; сустрэцца на 235 кіламетры; самалёт з 243 пасажырамі.
- Суаднясіце тыпы аднасастаўных сказаў
- Гуртам працаваць весялей а) пэўна-асабовыя;
- Ні месяца ні зорак не відаць. б) няпэўна-асабовыя;
- Каму, Максімка, хочаш напісаць? в) абагульнена-асабовыя;
- Цудоўная марозная раніца. г) безасабовыя;
- Спяваюць дзесьці за ракой. д) назыўныя
- Пажывеш – усяго нажывеш.
- Люблю мой край, старонку гэту.
- Дарогу праз лес праехалі непрыкметна.
- На сэрцы весела і хочацца спяваць.
- Восеньская ноч.
- Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ абгрунтуйце.
То ж слухайце, калі маеце ахвоту.
Была ў пана дачка Аміля. Бялявенькая такая, маладзенечкая, жвавая. Такое вясёлае дзяўчыны за свой век я яшчэ не бачыў. Як званок які: вечна, бывала, у песнях ды ў кветках. А душы такой добрай!
Любіла пужаць мяне. Падкрадзецца спадцішка ды скок мне на плечы. Я, ведама, злякаюся, а яна – адскочыць і смяецца.
- Запішыце назвы наступных вершаў, імёны і прозвішчы аўтараў.
1) Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер
Запускае руку да пахі.
2) Я не ганю землі чужыя, —
Хай іх сонца не абміне.
Толькі б дзе за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.
3) Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
4)Чуецца гоман мне спелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гуд шчаслівы,
Песня магутных дубоў.
10 клас
- Выпішыце толькі тыя словы, якія ілюструюць асобныя спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай на фанетычным узроўні.
Стол, вуаль, голуб, дзякуй, двойка, паўстанне, яма, дубовы, конь, восень, сем, вуда.
- Спішыце і пастаўце націск у словах.
Аер, фурманка, цэмент, арахіс, туніка, азбест, генезіс, жалюзі, дзічына, індустрыя.
- Устанавіце адпаведнасць паміж словам і спосабам яго ўтварэння.
А. Пакланенне. 1) Прэфіксальны спосаб;
Б. Словаўжыванне. 2) словаскладанне;
В. Надброўны. 3) суфіксальны спосаб;
Г. Распаліць. 4) асноваскладанне;
Д. Валошкавы. 5) прэфіксальна-суфіксальны
Е. Загусцець.
- Запішыце, як адным словам у беларускай мове называюць:
- парное молоко
- заливной луг
- горшок с узким горлом
- красный угол
- второй завтрак
- Чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя выразы? Запішыце.
Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі – мукі. | Пажаданне … |
Каб было і ў місцы, і ў калысцы | Пажаданне … |
Каб па вас хвала па ўсяму свету гула | Пажаданне … |
Хай яно на сухі лес | Пажаданне … |
- Устанавіце адпаведнасць паміж афарызмамі і іх аўтарамі.
а) Каханне і веру не трэба ўсім выстаўляць напаказ – душу чуе толькі неба.
б) Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі.
в) Край наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў.
г) Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны, больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы.
д) Не народ для ўрада, а ўрад для народа.
- А.Лойка
- М.Гусоўскі
- Я.Купала
- В.Дунін-Марцінкевіч
- К.Каліноўскі
- Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца слова яку дадзеных сказах.
- Адказаў якмае быць.
- Якя рады: ты адказаў выдатна.
- Як адказаць на гэта пытанне?
- Ну якне адказаць на такое простае пытанне!
- Я ўжо ведаў адказ, якпрачытаў пытанне.
- Займеннікі ніхто іўсе – антонімы. Уявіце сабе такую маўленчую сітуацыю, у якой яны аказаліся б сінанімічнымі. Запішыце 3 такія сказы.
- Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Я веру (…) людзі створаны для шчасця.
- Маладосць (…) краіна дзіўных сноў, куды вяртацца хочацца ізноў.
- Вулачка расступілася (…) адкрываючы вачам неба і шырокі двор пад ім.
- Жыццё (…) што машына.
- Гродна (…) адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі.
- “Палеская хроніка” Івана Мележа (…) твор пра найбольш перажытае, пра самае блізкае сэрцу пісьменніка.
- Гаспадарку весці (…) не кашу есці.
- Хмары не будзе (…) гром не ўдарыць.
- Размясціце ў правільнай паслядоўнасці сказы, каб атрымаўся тэкст. Вызначце стыль і тып тэксту.
- Вясной абуджаецца, абнаўляецца і напаўняецца жыватворнай сілай прырода.
- І канечне ж шчымліва-журботная пара ўвядання і замірання ў прыродзе, пара жоўтага лістападу і развітальных птушыных выраяў стала сімвалам старасці.
- І гэта па аналогіі адпавядае маладому ўзросту чалавека.
- Звыкшыся з такой аналогіяй, людзі зрабілі вясну сімвалам маладосці, яе іншасказальна-вобразным абазначэннем.
- Гэтакім жа самым чынам лета з яго даспелым буйнатраўем і наліваннем пладоў зрабілася сімвалічным вобразам сталага чалавечага веку.
11 клас
Заданне 1. Запішыце па дзве пары слоў, якія складаюцца з аднолькавай колькасці гукаў, але адрозніваюцца:
1) адным гукам
2) двума гукамі
3) усімі гукамі
4) парадкам размяшчэння гукаў
Заданне 2. Размяркуйце па групах: 1) словы з націскам на першым складзе, 2) словы з націскам на другім складзе, 3) словы з націскам на апошнім складзе.
Перчыць, пурпур, наглуха, дазвання, упрысядкі, крывізна, статуя, рукавы, дазіметр, нікуды, пасквілянт, крапіўніца.
Заданне 3. Пастаўце адпаведную лічбу: фразеалагізм – 1, прыказка – 2, прымаўка – 3, афарызм – 4.
- На сваім сметніку і певень гаспадар.
- Сядзець склаўшы рукі.
- Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.
- Хлеб на стале, рукі свае.
- Баязліваму і корч мядзведзь.
- Гуслям, княжа, не пішуць законаў.
Заданне 4. Знайдзіце перыфразы. Растлумачце іх сэнс і стылістычныя функцыі кожнай перыфразы.
1.Будзе ўзнімацца ў вяках вобраз грознага помніка за раны роднае зямлі. 2.Многа салодкага кораню апрацоўвае Жабінкаўскі завод. 3.Мова Сервантэса гучыць на радзіме Скарыны.
Заданне 5. Запішыце словаўтваральныя рады, вызначце словаўтваральныя сродкі.
Працавітасць — …; гасціннасць — …; перабольшаны — …; чырванаваты — …
Заданне 6. Запішыце словазлучэнні па-беларуску:
жёсткий вагон, жёсткие условия, жёсткая кожа, жёстко спать, закрыть рот рукой, закрыть ворота, закрыть глаза.
Заданне 7. Знайдзіце памылкі і запішыце правільна
Падараваў траім сёстрам, абодвум дзяўчынкам, з дваіма сынамі, купілі дваццаць адны нажніцы, адсутнічаў трое дзён, займаўся з траімі настаўніцамі.
Заданне 8. Прааналізуйце наступны сказ: вызначце часткі сказа, пранумаруйце іх, укажыце віды сувязі паміж часткамі, складзіце схему.
Касцы расходзяцца па гаку,
Нібы ідуць яны ў атаку,
І жыва менцяць свае косы;
І ткуцца здольныя пракосы,
Лажацца роўнымі радамі,
А за касцом двума слядамі
Адбіткі ног яго кладуцца,
А косы свішчуць і смяюцца.
Якуб Колас
Заданне 9. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе.
А. Не раз на жальбы Міхала ляснічы так казаў бывала што ж? Добры конь і цягне дужа і не пускаў Міхала з гужа
1) “П, — а: — П”. 4) А: “П!” – а.
2) “П, — а, — п” 5) А: “П”, — а.
3) А: “П?” – а.
Б. Па тэлевізары паказвалі аднаго механізатара з Літвы. Ён згубіўся ў вайну і шукае сваіх гаварыла суседцы Вольга Васільеўна і асцярожна дадала вельмі падобны на твайго мужа-нябожчыка
1) “П, — а, — п”. 4) А: “П”, — а.
2) “П, — а: — П”. 5) “П”, — а: — “П”.
3) “П, — а. — П”.
В. Навошта ты так сказаў Янка няўжо чалавек не мае права хоць у думках пабыць шчаслівым
1) “П, — а, — п”. 4) “П? – а. – П?”
2) “П? – а, — п?” 5) “П?” – а. – “П?”
3) “П? – а: — П?”
Г. Спачатку трэба самому навучыцца працаваць сказаў Павел а тады ўжо марыць пра пасады і другіх вучыць
1) “П, — а. – П”. 4) “П, — а: — П”.
2) “П,” – а. – “П”. 5) “П, — а, — П”.
3) “П, — а, — п”.
Заданне 10. Што неабходна адказаць студэнту, каб атрымаць станоўчую адзнаку?
Прафесар амерыканскага ўніверсітэта пытаецца ў беларускага студэнта:
- — Што, на Вашу думку, больш за ўсё перашкаджае правільнаму вымаўленню слоў нашай мовы?
- — Без усякага сумнення – гэта жуйка, — усміхнуўся вучань.
А што перашкаджае правільнаму вымаўленню гукаў і слоў у сучаснай беларускай літаратурнай мове? Прывядзіце ўласныя прыклады (да 5 прыкладаў).