Гутарка-прэзентацыя «Народны каляндар: восень»

Якія святы адзначае восенню сучасны чалавек? Часцей за ўсё гэта пачатак новага навучальнага года, Дзень настаўніка, Дзень маці. Нашы продкі таксама адзначалі восенню нямала падзей. А пра тое, якія гэта былі святы, вучні 5 “А” класа даведаліся з гутаркі-прэзентацыі, якая была праведзена  24 верасня. Настаўніца расказала дзецям пра святы Багач, Узвіжанне, жаніцьба Коміна, Пакровы. Пагаварылі ўдзельнікі і пра ўшанаванне памяці продкаў у час восеньскіх дзядоў. Пяцікласнікі даведаліся, які сэнс мела кожнае з гэтых святаў, якія традыцыі існавалі ў розных мясцовасцях Беларусі.   

 

 

Обсуждение закрыто.