2 мая вучні 3 «А» класа разам з класным кіраўніком прагарталі старонкі вуснага часопіса “Мая краіна”. Рабяты даведаліся, адкуль пайшла назва Беларусь, узгадалі суседзяў нашай краіны.Пагаварылі пра цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць дарослых і дзяцей, а потым і адпачылі: разгадвалі рэбусы, працавалі з прыказкамі і прымаўкамі, выконвалі займальныя заданні.
Класны кіраўнік 3 “А” класа Новікава Наталля Аляксееўна