“Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”, – здаўна казалі беларусы. Дзяцей з самага ранняга маленства вучылі любові да роднага краю, а тых, хто ехаў шукаць шчасця на чужыну, нярэдка асуджалі.
Сёння выхаванне патрыёта, які будзе жыць на Радзіме і працаваць на яе карысць, мае асаблівае значэнне. Маленькі крок ў гэтым накірунку зрабілі 21 лістапада вучні 5 “А” і 5 “Б” класаў, прыняўшы ўдзел у віктарыне “Жыву, мой родны край, табой…”. Вучні падзяліліся на каманды і з энтузіязмам прыступілі да выканання заданняў. Спаборніцтва атрымалася цікавым і захапляльным, ніхто не хацеў адставаць.
Напрыканцы віктарыны кампетэнтнае журы падвяло вынікі. Пераможцы атрымалі апладысменты. І ўсе атрымалі добры настрой.
- smart
- smart
- smart