Да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 5-8 класаў прайшла гульня- конкурс «Скарбы роднай мовы», падчас якой кожны наведвальнік мог паўдзельнічаць у разгадванні беларускага філворда, рэбуса, анаграмы, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай, роднай і старажытнай мове бацькоў. Вучням, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкары прапанавалі прыняць удзел у слоўнікавым лабірынце. Не абыйшлося без цікавых тэматычных загадак, прымавак. У дапамогу была прадстаўлена кніжная выстава «Роднай мовы гук чароўны».
Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю — дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.