Тыдзень роднай мовы

Кажуць,мова мая аджывае

Век свой ціхі:ёй знікнуць пара.

Для мяне яна вечна жывая,

Як раса,як сляза,як зара.

                       П.Панчанка

Мова-гэта вялікі народны скарб.Яе нельга не паважаць,як нельга не паважаць родны народ.(Іван Мележ)

Мова не можа быць дрэннай або добрай…Бо мова-гэта толькі люстэрка,на якое нельга наракаць.(Сяргей Даўлатаў)

Мова-вопратка думак.(Сэмюэл Джонсан)

Мова,якой мы карыстаемся,уплывае на наша мысленне…(Бернар Вебер)

Дык шануй,беларус,сваю мову-гэты скарб наш на вечныя годы…(Алесь Гарун)

З 17.02.2025 па 22.02.2025 года ў дзяржаўнай установе “Сярэдняя школа №39 г.Магілёва”быў праведзены тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з  мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да культурных традыцый беларускага народа.

Да адкрыцця тыдня роднай мовы была арганізавана тэматычная выстава”Сакральны свет беларусаў”.У школьных калідорах гучала музыка ансамбля” Песняры”,заснавальнікам якога з’яўляецца славуты Уладзімір Мулявін.

Кухарэнка І.І. разам з вучнямі 7”А” правяла квэст-гульню”Адгадай загадку,атрымай падарунак”,у ходзе якой вучні акунуліся ў свет беларускіх звычаяў і традыцый.А.В.Асадчая бліжэй пазнаёміла нас з вуснай народнай творчасцю праз наведванне нашага школьнага музея”Беларуская хата”.Этнаграфічны куток стварае карціны беларускага побыту,дае магчымасць дарослым акунуцца ў свет дзяцінства,а дзецям пазнаёміцца з мінулым нашых продкаў.

 Парашкова Л.У. правяла ў 7”Г” класе мерапрыемства ”Падарожжа па родных мясцінах”, у ходзе якога дзеці паказвалі свае веды,развівалі творчыя здольнасці,вандравалі па роднай краіне.Гэта мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы,павышэнню цікавасці да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Не абышлі ўвагай музеі нашага горада.Сакалоўская Г.В. разам з вучнямі акунулася ў свет беларускага касцюма Прыдняпроўя ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імені П.В.Масленікава.Вучні 8”Г” класа разам з Аленай Уладзіміраўнай Даргевіч прынялі ўдзел у практычных занятках”Ефрасіння Полацкая-асветніца Беларусі”ў музеі В.К.Бялыніцкага-Бірулі.Змястоўныя веды атрымалі вучні,пазнаёміліся з народным касцюмам,акунуліся ў мінулае,успомнілі гісторыю роднага краю.

Цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемствы:чэлендж “Пажаданні роднай мове”,гастранамічны фэст”Беларуская кухня”,квэст”Гучы,родная мова!”,конкурс творчых работ”За што я люблю родную зямлю?”,гульня”Што?Дзе?Калі?”.

Але найбольш насычаным днём тыдня аказалася дваццаць першага лютага.І гэта невыпадкова.Дваццаць першага лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы,таму вучні,настаўнікі,супрацоўнікі нашай школы актыўна далучыліся да святкавання.Усе разам стваралі воблака слоў”Маё любімае слова па-беларуску”.Весела і актыўна адгадвалі загадкі .На працягу ўсяго дня размаўлялі на беларускай мове.І кожны быў узнагароджаны цудоўнай кветкай(у выглядзе закладкі).

Праведзеныя на працягу Тыдня мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі беларускай мовы,павышэнню цікавасці вучняў да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў,развіццю творчых здольнасцей школьнікаў,выхаванню ў вучняў нацыянальнай свядомасці,патрыятызму і любові да Радзімы,захаванню мовы як культурнай спадчыны беларусаў.Усіх нас аб’ядноўвала шчырасць,неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы…

             Мова…

 Родная мова

 У марах,у песнях,у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер,і смак,і пах.

 Зліваюцца гукі ў словы

 І ў рэчышча роднай мовы,

  Як рэкі ў мора,цякуць,

 І думкі мае плывуць

 На хвалях і дзён,і начэй

 Да сэрцаў людскіх і вачэй.

                 Анатоль Грачанікаў

Кіраўнік НМА         А.У. Даргевіч

 

Обсуждение закрыто.