Краязнаўчая віктарына “Любімыя куткі малой радзімы”

У гэтым годзе зіма не радуе нас снежнымі сумётамі. Халодна, непрыглядна і неяк няўтульна вакол. Так хочацца паляцець на адпачынак ў цёплыя краіны, купацца ў моры ці басейне, ездзіць на экскурсіі па розных цікавых мясцінах, знаёміцца з культурай іншых краін. А ці ўсё мы ведаем пра сваю малую радзіму, ці сапраўды цікавае ёсць толькі за мяжой?  

20 лютага вучні 11 “А” і 11 “Б” класаў прынялі ўдзел у краязнаўчай віктарыне “Любімыя куткі малой радзімы”. Удзельнікі мерапрыемства пераканаліся ў тым, што нямнога мы ведаем пра Магілёў і яго ваколіцы. Вучні разглядалі наш горад на старых фотаздымках і спрабавалі вызначыць, што знаходзіцца на іх месцы ў сучасным горадзе, расказвалі пра свае любімыя гарадскія мясціны. Прагучала гісторыя некаторых старажытных будынкаў і вуліц Магілёва. А ў канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі на панараму магілёўскіх вуліц з вышыні птушынага палёту.  

Обсуждение закрыто.